У Віцебскай вобласці з пачатку года збярэжана 4,3 тыс. боепрыпасаў часоў вайны

26 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны выяўлены за 30 метраў ад чыгуначных шляхоў у Дубровенскім раёне і абясшкоджаны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама. У раёне вёскі Рэчкі знойдзены 24 артылерыйскія снарады розных калібраў, 26 мінамётных мін калібра 32 і 50 мм і дзве ручныя гранаты. Групай размініравання в/ч 5524 УВ МУС РБ боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны. Як паведамілі ў в/ч 5524, з пачатку бягучага года сапёры 584 разы выязджалі на размініраванне, імі абясшкоджана і знішчана 4349 боепрыпасаў. Для параўнання: за ўвесь 2009 год група размініравання выязджала 589 разоў і знішчыла 4,5 тыс. небяспечных знаходак. Сапёры тлумачаць такое павелічэнне размініраванняў ростам свядомасці грамадзян, якія, убачыўшы прадметы, падобныя на снарады, не праходзяць міма, а заклікаюць на дапамогу спецыялістаў. Часцей за ўсё група размініравання працуе ў Віцебскім, Дубровенскім, Аршанскім раёнах.-0-