У Віцебскай вобласці з пачатку года ў ДТЗ загінулі 36 чалавек

26 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці з пачатку года ў ДТЗ загінулі 36 чалавек. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Сяргей Матарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле даных на 26 мая, з пачатку года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 202 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 36 чалавек загінулі, у тым ліку адно дзіця, і 205 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года адзначаецца нязначнае паляпшэнне дарожнай сітуацыі: на 7 фактаў скарацілася колькасць ДТЗ, на 43 чалавекі менш пацярпела ў аварыях. Найбольш спрыяльная і бяспечная абстаноўка склалася на дарогах Браслаўскага, Пастаўскага, Гарадоцкага раёнаў. Асноўная частка ДТЗ адбылася па віне кіроўцаў - з-за іх неўважлівасці, перавышэння хуткасці, элементарнай непавагі да пешаходаў. Акрамя таго, кожнае сёмы ДТЗ адбылося па віне нецвярозых кіроўцаў. Разам з тым адказнасць за падобныя выпадкі часта нясуць і пешаходы, якія правакуюць аварыі занядбаннем правілаў дарожнага руху і ўласнай бяспекі, адзначыў Сяргей Матарэнка.-0-