У Віцебскай вобласці з пачатку ліпеня патанула 25 чалавек
20 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці з пачатку ліпеня патанула 25 чалавек, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай абласной арганізацыі АСВОД.
Няшчасныя выпадкі, якія абышліся без ахвяр сярод непаўналетніх, зафіксаваны ў Полацкім, Міёрскім, Лёзненскім, Талачынскім, Шаркаўшчынскім раёнах, Віцебску і Наваполацку. Пры гэтым большасць з іх звязана з купаннем у неўстаноўленых месцах і ўжываннем алкаголю.
З мэтай прадухілення падобных трагедый супрацоўнікі АСВОД заклікаюць захоўваць асцярожнасць на адпачынку каля вадаёмаў, не ўжываць спіртное. Асаблівую пільнасць варта праяўляць бацькам, і ні ў якім выпадку не пакідаць нават на невялікі час сваіх дзяцей без нагляду.-0-