У Віцебскай вобласці самая высокая ў рэспубліцы ўраджайнасць бульбы

В Витебской области самая высокая в республике урожайность картофеля
Бульба выкапана з больш чым 8% плошчаў (агульная плошча бульбянога поля вобласці складае 3,8 тыс. га). Сабрана больш за 12,2 тысяч тон клубняў пры ўраджайнасці каля 380 ц/га.

Аграрыі Віцебскай вобласці прыступілі да ўборкі бульбы. Па аператыўных даных на раніцу 3 верасня, бульба выкапана з больш чым 8% плошчаў (агульная плошча бульбянога поля вобласці складае 3,8 тыс. га). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Сабрана больш за 12,2 тыс. т клубняў пры ўраджайнасці каля 380 ц/га. "Прыкладна такая ж ураджайнасць была ў нас летась. Што тычыцца цяперашняга сезона, то ў разрэзе рэгіёнаў краіны - гэта цяпер самы лепшы вынік", - падкрэслілі ў аблсельгаспрадзе. У сярэднім па рэспубліцы ўраджайнасць бульбы складае 264,4 ц/га.

У рэгіёне пачалася масавая ўборка кукурузы, агульная плошча культуры - 88 тыс. га. Да работ прыступілі ўсе раёны вобласці - каштоўная кармавая культура скашана больш чым на 7% плошчаў. Ураджайнасць зялёнай масы складае 162 ц/га, што ніжэй за ўзровень мінулага года (збіралі каля 200 цэнтнераў).

Працягваючы тэму нарыхтоўкі кармоў, спецыялісты адзначылі, што ў вобласці нарыхтавана 14,76 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што больш, чым было на гэту дату летась.

У гаспадарках вобласці працягваецца ўборка яравога рапсу, работы выкананы практычна на палове плошчаў. "Ураджайнасць культуры з-за недахопу вільгаці ў перыяд вегетацыі ніжэй, чым у азімага - толькі 14,3 ц/га. Але ёсць раёны, якія атрымліваюць па 19 цэнтнераў - гэта Лепельскі, Верхнядзвінскі і Полацкі", - адзначылі ў камітэце.

"Адна з самых актуальных задач на верасень - гэта сяўба азімых, пад якія запланавана 213 тыс. га. Да сяўбы прыступілі ўсе раёны, работы выкананы на 6,6% плошчаў. Па тэмпах мы таксама апярэджваем узровень мінулага года і маем намер завяршыць работы ў аптымальныя тэрміны - да 25 верасня. Ніякіх праблем тут быць не павінна. Палівам гаспадаркі забяспечаны", - рэзюмавалі ў аблсельгаспрадзе.

Алена Ціханава, БЕЛТА.