На Віцебшчыне сяўбу азімых плануюць завяршыць у трэцяй дэкадзе верасня

Аграрыі Віцебскай вобласці плануюць завяршыць сяўбу азімых культур да 25 верасня, паведаміў журналістам старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Прыдыбайла.

Паводле інфармацыі на 11 верасня, работы выкананы на 20% плошчаў, прызначаных пад азімую сяўбу. "Цяпер складаюцца нядрэнныя ўмовы надвор'я, таму на дадзеным этапе стаіць задача паскорыць тэмпы сяўбы, каб завяршыць яе да 25 верасня", - адзначыў Міхаіл Прыдыбайла. Пры гэтым гаспадаркі не адчуваюць праблем з тэхнікай, але ёсць складанасці з механізатарскімі кадрамі. Яны абумоўлены ў асноўным неабходнасцю паралельна завяршаць уборку бабовых культур, якія ў бягучым годзе выспявалі нераўнамерна. Акрамя таго, з-за позняга выспявання яравога рапсу гаспадаркі яшчэ працягваюць працаваць і на гэтых палях, растлумачыў старшыня камітэта.

Усяго гаспадаркам Віцебскай вобласці трэба будзе пасеяць азімыя культуры на плошчы 350 тыс. га, з якіх пад збожжавыя адведзена каля 250 тыс. га.

БЕЛТА.