У Віцебскай вобласці школьнікаў навучаюць азам вядзення бізнесу

В Витебской области школьников учат азам ведения бизнеса

18 верасня з навучальнага семінара ў абласным інстытуце развіцця адукацыі на Віцебшчыне стартуе міжнародны праект «Школьныя бізнес-кампаніі: патэнцыял бізнес-адукацыі школьнікаў». Мерапрыемствы рэалізуюцца сумесна з Віцебскім бізнес-цэнтрам пры фінансавай падтрымцы фонду «Еўразія» за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.

Паводле інфармацыі начальніка аддзела абласнога інстытута развіцця адукацыі Іды Сідняковай, ідэя навучання школьнікаў азам вядзення бізнесу нарадзілася год таму як творчы педагагічны праект і паспяхова апрабуецца ў дзевяці школах Віцебшчыны. Другое дыханне задума атрымала пасля замежнага гранта ў 8 тыс. долараў. Дзякуючы гэтаму плануецца арганізаваць навучальны семінар для педагогаў і сумесна з Віцебскім бізнес-цэнтрам наладзіць бясплатную дыстанцыйную падрыхтоўку настаўнікаў, якія жадаюць развіваць школьныя бізнес-супольнасці ў сваіх установах адукацыі. Для гэтага ім трэба толькі зарэгістравацца на сайце бізнес-цэнтра. У сакавіку ў інстытуце развіцця адукацыі маюць намер правесці выставу-прэзентацыю бізнес-праектаў юных прадпрымальнікаў.

Аляксандр Кутынко, «Віцебскія весці».