У Віцебскай вобласці зняты забарону на наведванне лясоў

Як паведаміла намеснік генеральнага дырэктара Віцебскага ДВАЛХ Марыя Міхневіч, у сувязі з усталяваным нізкім класам пажарнай небяспекі па ўмовах надвор'я райвыканкамамі прыняты рашэнні аб адмене забароны на наведванне лясоў і тарфяных масіваў.


З пачатку года ў лясгасах вобласці зафіксавана 13 узгаранняў, агнём пашкоджана 47,7 га. Супрацоўнікамі дзяржаўнай лясной аховы складзена 23 адміністрацыйных пратаколы за парушэнні правілаў пажарнай бяспекі ў лясах.

"Віцебскія весці".