У Віцебскай вобласці адбыліся курсы павышэння кваліфікацыі асоб, якія знаходзяцца ў перспектыўным кадравым рэзерве
У ходзе працы курсаў будучыя кіраўнікі з 7 па 11 кастрычніка праслухалі важныя лекцыі, прынялі ўдзел у практычных семінарах.
Практычныя заняткі праходзілі ў РУП РТЦ «Тэле радыё кампанія «Віцебск», Медыяцэнтры Віцебскай вобласці, ПРУП «Віцебскаблгаз», СГП «Мазалавагаз УП «Віцебскаблгаз».
На курсах удзельнікі сустрэліся са старшынёй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандрам Субоціным, памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Віцебскай вобласці Сяргеем Ляўковічам, генеральным дырэктарам ПРУП «Віцебскаблгаз», дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандрам Бранцэвічам, галоўным рэдактарам установы «Рэдакцыя абласной газеты «Віцебскія весці», дырэктарам РУП РТЦ «Тэле радыё кампанія «Віцебск» Вадзімам Лапацінскім і многімі іншымі.
Курсы атрымаліся насычанымі і цікавымі для ўдзельнікаў. Кожны атрымаў для сябе новую і важную інфармацыю, пазнаёміўся з новымі людзьмі.