У Віцебскай вобласці створаць 5 механізаваных атрадаў для дапамогі сельгаспрадпрыемствам у правядзенні вясенніх палявых работ
Па словах першага намесніка старшыні аблвыканкама Генадзя Сабыніча, гэта рашэнне прынята ў рамках выканання даручэння кіраўніка дзяржавы па аднаўленні функцый райаграсэрвісаў.
На базе ААТ «Заходне-Дзвінскі МРС» прайшла рабочая нарада з кіраўнікамі спецыялізаваных прадпрыемстваў. Абмяркоўваліся пытанні рамонту і аднаўлення тэхнікі, якой будуць камплектавацца мехатрады.
Каментуючы бягучыя работы на палях, Генадзь Сабыніч паведаміў карэспандэнту «ВВ», што завяршаецца ўборка кукурузы на сілас і на зерне.
– Цяпер сабрана амаль 126 тыс. т збожжа кукурузы, што з'яўляецца рэкордам у гісторыі Віцебшчыны. Да стойлавага перыяду на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 31 цэнтнер кармавых адзінак, падобнага паказчыка таксама не было, – адзначыў першы намеснік старшыні аблвыканкама і падзякаваў аграрыяў паўночнага рэгіёну за працу.