У Віцебскай вобласці стартавала Дзекада кібербяспекі

У Віцебскай вобласці з 23 мая па 1 чэрвеня пройдзе дэкада кібербяспекі «КіберДзеці» паведамляе тэлеграм-канал "Міліцыя Віцебшчыны".

Прафілактычная акцыя ўключае ў сябе комплекс мерапрыемстваў па шырокім інфармаванні насельніцтва аб сучасных метадах і спосабах падману, якія выкарыстоўваюцца кіберзлачынцамі ў сетцы Інтэрнэт, мерах процідзеяння і прафілактыкі.

Кібердэкада накіравана на тое, каб павысіць лічбавую пісьменнасць навучэнцаў, іх бацькоў, педагогаў.

Прафілактычныя гутаркі адбудуцца ва ўстановах адукацыі, арганізацыях, на прадпрыемствах. Ва навучальных і працоўных калектывах супрацоўнікі міліцыі раскажуць аб тым, як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў. Растлумачаць, што такое вішынг і фішынг. Агучаць рэкамендацыі па абароне акаўнтаў у сацыяльных сетках, аб рызыках зносін дзяцей з віртуальнымі незнаёмцамі. Жыхары Віцебшчыны даведаюцца таксама аб адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні ў сетцы інтэрнэт, у лік якіх уваходзяць загадзя ілжывыя паведамленні аб мініраванні.