У Віцебскай вобласці будуюцца 6 дзіцячых садкоў
У Віцебскай вобласці будуюцца 6 дзіцячых садкоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама.
У 2013-2015 гадах у рэгіёне плануецца ўвесці ў строй 6 дзіцячых садкоў. У абласным цэнтры дашкольныя ўстановы, кожная з якіх разлічана на 200 месцаў, адкрыюцца ў двух маладых жылых мікрараёнах - Медцэнтр і Білева. Дзіцячыя сады з'явяцца таксама ў Полацку і Оршы (мікрараёны Аэрапорт і Задняпроўе-5). Невялікі сад на 25 месцаў будзе здадзены ў эксплуатацыю ў вёсцы Хімы Аршанскага раёна, а ў Наваполацку будаўнікі ўзводзяць цэлы комплекс дзіцячы сад - пачатковая школа. Установа разлічана на 517 месцаў, 257 з якіх для дашкольнікаў.
У вобласці ахоп дзяцей дашкольнай адукацыяй складае 80% (у гарадах - 92%, у сельскай мясцовасці 56,9%).
У новым навучальным годзе ў вобласці будуць функцыянаваць 636 устаноў дашкольнай адукацыі (з іх 9 цэнтраў развіцця дзіцяці, 5 санаторных дашкольных устаноў, 4 спецыяльныя ўстановы дашкольнай адукацыі, 206 вучэбна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад-школа).