У Віцебскай вобласці суботнік даў старт працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні дарог
Губернатар адзначыў, што суботнік - гэта традыцыйная працоўная акцыя, падчас якой краіна прыводзіць сябе ў парадак. "На Віцебшчыне мы вызначылі два асноўныя напрамкі: калектывы прадпрыемстваў і арганізацый прыводзяць у парадак замацаваныя тэрыторыі, вялікі аб'ём работ запланаваны на дарогах, - сказаў Мікалай Шарснёў. - Унутрыраённыя і ўнутрыгаспадарчыя дарогі знаходзяцца ў непрывабным стане, прыдарожныя палосы заросли дрэвамі і кустамі. Каб выправіць сітуацыю, мы з сённяшняга суботніка даём старт абласной працоўнай акцыі, якая накіравана на добраўпарадкаванне нашых дарог".
Супрацоўнікі аблвыканкама прынялі рашэнне правесці суботнік у Ляўках. "Сёння тут працуе каля 150 чалавек. Мы хочам за дзень прывесці тэрыторыю ў парадак. Потым застанецца падфарбаваць, зрабіць альтанкі, абсталяваць месцы адпачынку, каб гэты аб'ект стаў прывабным для людзей", - падкрэсліў кіраўнік вобласці. Ляўкі звязаны з жыццём і творчасцю Янкі Купалы. Патрапіўшы ў гэтыя мясціны ў 1935 годзе, паэт быў уражаны прыгажосцю краю і прыняў рашэнне пабудаваць сабе дачу на беразе Дняпра. Цяпер у Ляўках размешчаны філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (створана дача паэта), вакол музея - мемарыяльны запаведнік плошчай 19 га.
Алена Ціханава - БЕЛТА. Фота Дзмітрыя Восіпава - "Віцебскія весці".