У Віцебскай вобласці сямейныя пары сталі радзей разводзіцца

В Витебской области супружеские пары стали реже разводиться

Як сведчаць даныя галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці, у студзені–верасні 2015-га на тысячу шлюбаў іх прыпала 389, у той час як за той жа перыяд мінулага года — 411. А ў агульнай складанасці колькасць пар, якія пажадалі афіцыйна разарваць сямейныя вузы, знізілася на 11,7%. Праўда, калі параўноўваць паказчыкі за тыя ж дзевяць месяцаў, то зарэгістраваных шлюбаў таксама было менш — на 6,7%.

На жаль, захоўваецца тэндэнцыя скарачэння колькасці насельніцтва Віцебшчыны. На 1 кастрычніка ў прыдзвінскім краі налічвалася 1 194,8 тыс. чалавек, у той час як на пачатку года жыхароў вобласці было на 3,7 тыс. больш. Адбылося гэта ў першую чаргу ў выніку натуральнага змяншэння: колькасць памерлых у рэгіёне перавысіла колькасць народжаных на 3 296 чалавек.

Лія Іўчанка, «Віцебскія весці».