У Віцебскай вобласці трэція суткі шукаюць двух хлопчыкаў
27 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла – БЕЛТА/. Супрацоўнікі праваахоўных органаў трэція суткі працягваюць пошук двух хлопчыкаў, якія прапалі ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС.
Паведамленне аб знікненні двух дзяцей 2002 і 2003 гадоў нараджэння паступіла ў Чыгуначны РАУС Віцебска ў восьмай гадзіне вечара 24 сакавіка. Па словах бацькоў, дзеці прыйшлі з гімназіі, каля 15-й гадзіны пайшлі гуляць і не вярнуліся.
Па трывозе адразу ж быў узняты ўвесь асабовы склад РАУС – каля 150 чалавек, затым да пошуку падключыўся асабовы склад Віцебскага гарнізона ўнутраных спраў, таксама праводзіўся аблёт тэрыторыі на верталёце. З улікам таго, што дзеці пражываюць у мікрараёне недалёка ад Заходняй Дзвіны, вадалазы абследуюць дно ракі.
Як падкрэслілі ва УУС, пошук дзяцей не спыняецца. Арыенціроўку на іх разаслалі ва ўсе раённыя аддзелы міліцыі і перадалі кіроўцам рэйсавых аўтобусаў. Да пошуку дзяцей далучыліся добраахвотнікі. -0-