У Віцебскай вобласці ўбрана 92% шматгадовых траў першага ўкосу

30 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. На Віцебшчыне ўборачная пакосу шматгадовых траў першага ўкосу набліжаецца да завяршэння, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама. Па стане на 30 чэрвеня ў рэгіёне косамі ўбрана 230 га травяных угоддзяў, або 92% да плана. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 10,43 ц кармавых адзінак. У разрэзе раёнаў сярэдні тэмп косаў складае 90-95%. Пры гэтым цалкам завяршылі ўборачную пакосы траў першага ўкосу ў Глыбоцкім, Верхнядзвінскім, Талачынскім, Чашніцкім і Шаркаўшчынскім раёнах. Замыкаюць шэрагі ў гэтай рабоце Віцебскі (82%), Міёрскі і Браслаўскі (па 79%) раёны. Усяго аграрыям трэба будзе ўбраць 250 тыс.га шматгадовых траў, плануецца нарыхтаваць 760 тыс.т кармавых адзінак. Завяршыць уборачную пакосы траў першага ўкосу ў Віцебскай вобласці маюць намер да 4 ліпеня. Важным напрамкам работы ў цяперашні час з'яўляецца таксама падрыхтоўка сельгас­тэхнікі да ўборачнай. Актыўнымі тэмпамі вядзецца рамонт сушыльных гас­падарстваў і збож­е­ўборачнай тэхнікі, завяршыць якія плануецца да 10 ліпеня, расказалі спецыялісты, адзначыўшы, што ў цэлым стан машыннага парку ацэньваецца як здавальняючы. Дапамогу ў падрыхтоўцы тэхнікі сейбітам акажуць работнікі прамысловых прадпрыемстваў рэгіёну. Акрамя таго, у вобласці вядзецца будаўніцтва 14 новых збожжасушыльных комплексаў, дзевяць з якіх (у Дубровенскім, Верхнядзвінскім, Талачынскім і Чашніцкім раёнах) плануецца ўвесці ў строй да 1 жніўня. Да гэтай жа даты намечана адкрыць два збожжасховішчы сіласнага тыпу ў Глыбоцкім і Пастаўскім раёнах.-0-