У Віцебскай вобласці ўдзел у выбарах прынялі 56,8% выбаршчыкаў
19 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло – БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці, паводле даных на 12.00, у галасаванні на выбарах Прэзідэнта Беларусі прынялі ўдзел 56,8% выбаршчыкаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Віцебскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Святлана Станкевіч.
Усяго на 12.00 у вобласці прагаласавалі 508 тыс. 922 чалавекі.
У вобласці працуюць 911 участкаў для галасавання, створаны 28 тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта, у тым ліку 1 абласная, 21 раённая, 3 гарадскія камісіі працуюць у гарадах абласнога падпарадкавання, 3 – раённыя ў Віцебску.-0-