У Віцебскай вобласці навучальны працэс пасля каранціну адноўлены ў пяці школах

9 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці навучальны працэс па стане на 8 лютага адноўлены пасля каранціну ў пяці школах, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны ўрач Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзімір Сінкевіч. Пасля незапланаваных канікул да заняткаў вярнуліся школьнікі навучальных устаноў Аршанскага, Лёзненскага і Талачынскага раёнаў, якія закрыліся раней у сувязі з вялікай колькасцю хворых вучняў. Адначасова з гэтым з мэтай папярэджання распаўсюджвання інфекцыі навучальны працэс прыпынены ў 82 школах у Оршы, Віцебску, Дубровенскім, Глыбоцкім, Лепельскім і Сенненскім раёнах. Пры гэтым дзеці ў структуры хворых складаюць асноўную частку, на іх прыпадае каля 60%. Уладзімір Сінкевіч таксама адзначыў, што на перыяд актыўнага эпідпрацэсу комплекс проціэпідэмічных мерапрыемстваў дзейнічае ў Оршы, Віцебску, а з 9 лютага - у Наваполацку. Акрамя таго, праводзіцца маніторынг наяўнасці ў арганізацыях аховы здароўя і аптэчнай сетцы неабходнай колькасці лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння.-0-