У Віцебскай вобласці ўстаноўлена 33 месцы для купання на Каляды

В Витебской области установлены 33 места для купания на Крещение
На Віцебшчыне ўстаноўлена 33 месцы для акунання ў ваду на Каляды. Пра гэта паведаміў на брыфінгу начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Клобук.

Для жыхароў Віцебска і бліжэйшых населеных пунктаў арганізаваны чатыры купелі: у Ноўцы, Лужасне, на Варонаўскім кольцы і па вул. 39-й Арміі. Кіраўнік ведамства звярнуў увагу насельніцтва, што летась найбольш папулярным месцам акунання была купель у Варонах, дзе нават утварылася чарга, у той жа час у Ноўцы было дастаткова свабодна. У вызначаных для купання месцах будуць дзяжурыць супрацоўнікі МНС, Асвода, медустаноў, органаў унутраных спраў. "Прыняты цэлы комплекс мер, каб забяспечыць бяспеку людзей, а ў выпадку неабходнасці аператыўна аказаць дапамогу", - падкрэсліў Аляксандр Клобук. Ён заклікаў грамадзян не грэбаваць здароўем і жыццём, акунаючыся ў неўстаноўленых месцах. "З улікам цяперашніх умоў надвор'я гэта вельмі небяспечна: не ўсюды яшчэ ўсталяваўся дастаткова трывалы лёд, на рэках ёсць месцы, дзе ідзе шуга, адзінкавыя ільдзіны. Акрамя таго, у выпадку раптоўна ўзніклых праблем са здароўем побач не будзе медработнікаў, здольных аказаць першую неабходную дапамогу", - адзначыў начальнік упраўлення.


БЕЛТА.