У Віцебскай вобласці ўдакладнены межы забаронных для палявання зон
У Віцебскай вобласці ўдакладнены межы забароненых для палявання зон, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету. Гэта тэрыторыі вакол буйных населеных пунктаў - Віцебска, Наваполацка, Навалукомля, Дзісны, усіх раённых цэнтраў і пасёлкаў Бегамль, Богушэўск, Сураж.
Падрабязнае апісанне межаў забароненых для палявання зон змяшчаецца ў рашэнні Віцебскага аблвыканкама №678 ад 30 кастрычніка 2017 года. Дакумент уступіў у сілу 16 лістапада.