У Віцебскай вобласці патанулі два рыбакі

В Витебской области утонули два рыбака

У Полацкім раёне 9 ліпеня пенсіянер лавіў рыбу на пажарным вадаёме і ўпаў у ваду. Мяркуецца, што ў яго здарыўся прыступ эпілепсіі.

На падводным канале Навалукомльскай ГРЭС у 35-гадовага мужчыны пасля чарговага закіду зачапіўся кручок, ён паплыў яго адчапляць і патануў.

У абласным цэнтры ў рацэ Віцьба (метрах у 300-400 уверх па цячэнні ад Юбілейнага моста) знойдзены труп 23-гадовага мясцовага жыхара, які прабыў у вадзе каля тыдня.

Усяго з пачатку года на вадаёмах Віцебшчыны загінулі 38 чалавек, у тым ліку 5 непаўналетніх.

Сяргей Ляшук, "Віцебскія весці"