У Віцебскай вобласці павялічаць плошчу асабліва ахоўных прыродных тэрыторый

В Витебской области увеличат площадь особо охраняемых природных территорий

Удзельная вага асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ) у Віцебскай вобласці да 2023 года складзе 9,6% агульнай плошчы рэгіёна. Пра гэта на пазачарговай сесіі аблсавета заявіў старшыня Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Руслан Вінакураў, які прадставіў дэпутатам схему рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый мясцовага значэння Віцебскай вобласці на 2014-2023 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па словах старшыні камітэта, у Віцебскай вобласці вельмі развітая сетка асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, зараз яна складае каля 8,8% ад агульнай плошчы рэгіёна. Прыкладна такі ж адсотак у Брэсцкай вобласці, а сярэдні паказчык па рэспубліцы - 7,6%. "Амаль 9% - гэта вельмі добрая лічба, бо ААПТ з'яўляюцца асновай нармальнага навакольнага асяроддзя і здаровай экалагічнай абстаноўкі. Да таго ж гэта дадатковы фактар паспяховага развіцця эканомікі, прыцягнення інвестыцый і добры стымул для развіцця экотурызму і сферы паслуг", - сказаў Руслан Вінакураў, падкрэсліўшы, што ў 2015 годзе плошча ААПТ Віцебскай вобласці павялічыцца да 9,2%, у 2023-м складзе 9,6%.

Схемой рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый мясцовага значэння Віцебскай вобласці на бліжэйшыя 10 гадоў вызначана 70 заказнікаў і 146 помнікаў прыроды. Пры іх вызначэнні былі ўлічаны вынікі навукова-даследчых работ, выкананых у 2013 годзе Навукова-практычным цэнтрам НАН Беларусі па біярэсурсах. Згодна са схемай на 2014-2023 гады, якая была прынятая сёння дэпутатамі аблсавета, на тэрыторыі рэгіёна з'явіцца 14 новых ААПТ.

Зараз у Віцебскай вобласці функцыянуюць: Бярэзінскі біясферны запаведнік (плошча на тэрыторыі вобласці 66 тыс. 200 га), 2 нацыянальных парка - "Браслаўскія азёры" (64 тыс. 500 га) і "Нарачанскі" (на тэрыторыі Пастаўскага раёна плошча складае 1 тыс. 58 га), 22 заказніка і 76 помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння, 60 заказнікаў і 162 помнікі прыроды мясцовага значэння.

Алена Ціханава