У Віцебскай вобласці павялічыцца сетка стаянак для аўтадомаў
Згодна з планам мерапрыемстваў па развіцці кемпінгаў і караванінгу камфортныя лагеры для адпачынку турыстаў на колах з'явяцца на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнага парку «Дняпро» (Аршанскі раён), у Опсе і Укле (Браслаўскі), на азёрах Сосна (Віцебскі), Шчаты (Полацкі) і Вечалле (Ушацкі). Плануецца, што аб'екты будуць здадзены ў 2015-2016 гадах, а на Аршаншчыне — да 2020-га, паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Алег Шведаў, «Віцебскія весці».