У Віцебскай вобласці ў 2018 годзе амаль удвая зменшылася колькасць беспрацоўных, якія стаялі на ўліку

На Віцебшчыне ў 2018 годзе у 1,7 раза знізілася колькасць людзей, якія знаходзяцца на ўліку беспрацоўных. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў на калегіі па выніках работы сістэмы ў 2018 годзе і аб задачах на 2019-ы.

"У 2018 годзе знізілася колькасць беспрацоўных, якія знаходзяцца на ўліку. Калі на 1 студзеня мінулага года на ўліку стаялі 3,5 тыс. беспрацоўных, то на пачатак бягучага года іх стала 2 тыс. чалавек, што ў 1,7 раза менш. За садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся 29,8 тыс. чалавек, што на 17% менш у параўнанні з 2017-м", - адзначыў Аляксандр Хрыстафораў. Акрамя таго, на працягу года адзначаўся рост попыту на працоўную сілу. Так, на 1 студзеня 2019 года па вобласці заяўлена больш за 6 тыс. вакансій, удзельная вага па рабочых прафесіях склала 64,3% ад агульнай колькасці. "Больш за ўсё свабодных рабочых месцаў заяўлена прадпрыемствамі апрацоўчай прамысловасці (24%), сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі (18,5%), будаўніцтва (11%), аховы здароўя і сацыяльных паслуг (10%)", - паведаміў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Па папярэдніх даных, у 2018 годзе на зноў створаныя рабочыя месцы за кошт новых вытворчасцей і прадпрыемстваў працаўладкаваны 6520 чалавек, 215 беспрацоўных атрымалі субсідыі для арганізацыі свайго бізнесу. На Віцебшчыне пражываюць 1,172 млн чалавек, з іх 682 тыс. складаюць працоўныя рэсурсы. У базе працаздольных, але не занятых у эканоміцы, знаходзяцца 69,9 тыс. жыхароў.

Андрэй Шчарбіцкі, БЕЛТА.