У Віцебскай вобласці ў Год міласэрнасці адкрыюцца Святыя брамы двух каталіцкіх храмаў
Абрады адкрыцця Святых брам у найбліжэйшую нядзелю адбудуцца ў кафедральным касцёле Езуса Міласэрнага у Віцебску і епархіяльным санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёр у Браславе.
Алег Буткевіч нагадаў, што 2016 год каталіцкая царква абвясціла юбілейным Годам міласэрнасці, і пачаўся ён 8 снежня з абраду адкрыцця Святых брам у базыліцы Святога Пятра ў Рыме.
Абрад адкрыцця Святых брам сімвалічна ілюструе ідэю аб тым, што вернікам каталіцкай царквы прапануецца "экстраардынарны шлях" да збавення на працягу ўсяго часу юбілею. У кожнай з чатырох галоўных базылік Рыма ёсць Святыя брамы, якія звычайна замураваныя знутры. Яны могуць быць адчынены толькі на працягу Года міласэрнасці так, каб паломнікі маглі ўвайсці праз іх, каб атрымаць пленарную індульгенцыю, якая звязана з юбілеем.
Адна з навінак надыходзячага Года міласэрнасці - тое, што ўпершыню Святыя брамы будуць таксама адчынены ў кожнай епархіі каталіцкай царквы ва ўсім свеце. Яны будуць размешчаны або ў кафедральным саборы, або ў спецыяльна прызначанай з гэтай мэтай царкве, або святыні, якая мае асаблівае значэнне для паломніцтва.
Святы Год міласэрнасці ў Рымска-каталіцкай царкве пачаўся 8 снежня, скончыцца - 20 лістапада 2016 года.
Алена Ціханава, БЕЛТА.