У Віцебскай вобласці ў студзені-сакавіку выяўлена на 8,3% больш карупцыйных злачынстваў

В Витебской области в январе-марте выявлено на 8,3% больше коррупционных преступлений

У Віцебскай вобласці за студзень-сакавік выяўлена 118 карупцыйных злачынстваў, што на 8,3% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Віцебскай вобласці Васіль Пашкоўскі.

У структуры карупцыйнай злачыннасці 61% складаюць факты хабарніцтва, 25% - крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, 14% - іншыя службовыя злачынствы. Прымяняльна да галін і сфер дзейнасці найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў зарэгістравана ў прамысловасці (24), у сістэмах аховы здароўя і дзяржаўнага кіравання (па 11), у будаўніцтве і на транспарце (па 10), у сістэмах адукацыі і гандлю (па 4).

З агульнай колькасці выяўленых злачынстваў 50 зарэгістраваны ў Віцебску, 8 - у Наваполацку. Сярод раёнаў вобласці найбольшую колькасць карупцыйных фактаў выяўлена ў Дубровенскім, Лепельскім, Сенненскім, Докшыцкім і Чашніцкім.

У мэтах прафілактыкі карупцыйных праяў, папярэджання і спынення правапарушэнняў, звязаных з карупцыяй, органамі пракуратуры вобласці ў першым квартале гэтага года вынесена больш за 80 актаў пракурорскага нагляду (23 прадстаўленні, 12 прадпісанняў, 31 пратэст, афіцыйна папярэджана 18 асоб). Па патрабаванні пракурораў да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай і матэрыяльнай адказнасці прыцягнута 31 службовая асоба, якая парушыла патрабаванні антыкарупцыйнага заканадаўства.

"Праваахоўнымі органамі рэгіёну актывізавана барацьба са хабарніцтвам у розных галінах і сферах дзейнасці", - падкрэсліў Васіль Пашкоўскі, адзначыўшы, што асаблівую актуальнасць дадзеная дзейнасць уяўляе з улікам пытанняў, закранутых кіраўніком дзяржавы ў Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.