У Віцебскай вобласці ў першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавала 3,9% выбаршчыкаў

21 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў сваім правам скарысталіся 3,9% выбаршчыкаў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласной выбарчай камісіі. 20 красавіка ў вобласці прыступілі да працы 876 выбарчых участкаў для правядзення датэрміновага галасавання. У Дубровенскім раёне актыўнасць выбаршчыкаў склала 7,3%, у Шумілінскім - 6,5%, у Расонскім - 6,3%. У Оршы правам датэрмінова аддаць голас скарысталіся 1,8% выбаршчыкаў, у Докшыцкім раёне - 2,9%, у Глыбоцкім - 3%. У спісы для галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў Віцебскай вобласці ўнесена больш за 894 тыс. чалавек. Усяго ў вобласці зарэгістравана звыш 3,7 тыс. кандыдатаў у дэпутаты. За перыяд агітацыйнай кампаніі 18 кандыдатаў знялі свае кандыдатуры, у тым ліку 12 з іх балатаваліся ў абласны савет дэпутатаў. У Віцебскай вобласці трэба выбраць 3530 дэпутатаў, у тым ліку 60 абласнога савета, 713 - раённых, 195 - гарсаветаў гарадоў абласнога і раённага падпарадкавання, а таксама 2562 - саветаў першаснага ўзроўню (сельскіх і пасялковых). -0-