У Віцебскай вобласці валавы намалот збожжа ва ўсіх катэгорыях гаспадарак перавысіў 1 млн т
Нарыхтоўка ў рэгіёне яшчэ не завершана. У грамадскім сектары засталося ўбраць каля 10 тыс. га яравых збожжавых і зерневых бабовых. Рабоце камбайнаў перашкаджаюць дажджы. Агульны абласны намалот ва ўсіх катэгорыях гаспадарак цяпер складае 1,008 тыс. т. Пры гэтым у грамадскім сектары сабрана 978 тыс. т хлеба, ураджай на прыватных падворках вяскоўцаў склаў 22,7 тыс. т, фермеры намалацілі 7,3 тыс. т збожжа. Сёлета ўраджайнасць збожжавых у рэгіёне на 4,4 ц перавышае леташні паказчык і складае 32,3 ц/га. На нарыхтоўцы-2017 упершыню ў Віцебскай вобласці з'явіўся экіпаж камбайнераў, які намалаціў больш за 4 тыс. т збожжа, - дуэт хлебаробаў ААТ "Аршанскі КХП" Сяргей Грэкаў і Андрэй Сушкевіч. У рэгіёне працягваецца ўборка рапсу - работы выкананы на 85,5%, бульба выкапана на 37% плошчаў.
Алена Ціханава - БЕЛТА.