У Віцебскай вобласці вядзецца падрыхтоўка па вылучэнні ўдзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу

У краіне актыўна ідзе падрыхтоўка да маючага палітычнага форуму, дзе будуць вызначаны прыярытэты развіцця на бліжэйшую пяцігодку. Яго ўдзельнікамі стануць дэлегаты з усіх раёнаў і абласцей рэспублікі. 


На пасяджэнні абласнога арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні V Усебеларускага народнага сходу, які ўзначальвае старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Тэрэнцьеў, абмеркавалі нормы прадстаўніцтва ўдзельнікаў ад Віцебшчыны. Па відэаканферэнцсувязі да размовы далучылася кіраўніцтва органаў улады і мясцовага самакіравання гарадоў і раёнаў.


– Створаны два гарадскія і 21 раённы аргкамітэт па падрыхтоўцы да найважнейшай палітычнай падзеі. З мэтай аператыўнага і якаснага вырашэння узнікаючых пытанняў арганізаваны чатыры працоўныя групы, якія адказваюць за асноўныя напрамкі дзейнасці. Распрацаваны праект норм прадстаўніцтва ўдзельнікаў ад кожнага горада і раёна Віцебшчыны: 1 дэлегат ад 2 831 чалавека старэйшыя за 18 гадоў, гэта значыць колькасць дэлегатаў залежыць ад колькасці мясцовага насельніцтва. Трэба вызначыць арганізацыі, у якіх будуць праведзены сходы па вылучэнні упаўнаважаных, – паведаміў Уладзімір Тэрэнцьеў.


Як растлумачыў начальнік галоўнага арганізацыйна-кадравага ўпраўлення аблвыканкама Уладзімір Севярын, на 1 студзеня 2015 года на Віцебшчыне зарэгістравана 990 966 чалавек старэйшыя за 18 гадоў, а гэта значыць, што нашу вобласць на V Усебеларускім народным сходзе прадставяць 350 дэлегатаў. Менш за ўсё ад Расонскага раёна – 3 чалавекі, больш за ўсё ад Віцебска – 109 дэлегатаў.


Вольга Маслоўская, «Віцебскія весці».