У Віцебскай вобласці зноў уводзяцца абмежаванні на наведванне лясоў
Спякотнае і сухое надвор'е вяртае абмежаванні на наведванне лясоў. На сённяшні дзень у лясах вобласці ўсталёўваецца 3 клас пажаранебяспекі. Абмежаванні ўведзены на падставе рашэнняў і распараджэнняў райвыканкамаў у 17 раёнах вобласці, за выключэннем, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Докшыцкага, Ушацкага, Чашніцкага, Шаркаўшчынскага раёнаў і горада Віцебска.
Нагадваем, згодна з кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне забароны на наведванне лясоў прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь. Калі гэта пацягне знішчэнне або пашкоджанне лесу альбо тарфянікаў, то накладаецца штраф у памеры ад 25 да 50 базавых велічынь. За распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне альбо накладанне штрафу ў памеры да 12 базавых велічынь.
Паважаныя грамадзяне! Ратавальнікі-пажарныя нагадваюць, будзьце асцярожныя ў месцах адпачынку. Выконвайце правілы бяспекі і тады ваш адпачынак прынясе жаданы вынік.