У Віцебскай вобласці падчас акцыі "Чысты лес" добраўпарадкуюць больш за 220 участкаў
Як адзначылі ў ведамстве, найбольш актыўна работы па навядзенні парадку будуць праходзіць на тэрыторыях Дзісненскага, Полацкага і Віцебскага лясгасаў. Усяго, па папярэдніх даных, удзел у акцыі возьмуць каля 4,5 тыс. жыхароў вобласці. Далучыцца да акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі забяспечаць удзельнікаў мерапрыемства інвентаром.
Акцыя "Чысты лес" праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі з 2010 года. Асноўная мэта - прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражліва ставіцца да лесу і не засмечваць яго.
Мерапрыемства актыўна падтрымліваецца мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады, дзяржаўнымі, грамадскімі і камерцыйнымі арганізацыямі, школамі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.