У Віцебскай вобласці пытанне аб бясплатным праездзе для школьнікаў не знята з парадку дня - А.Косінец

1 верасня, Полацк /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці прапрацоўваецца пытанне аб устанаўленні бясплатнага праезду ў гарадскім грамадскім транспарце для школьнікаў. Пра гэта сёння паведаміў журналістам старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Сёння многія школьнікі пасля ўрокаў наведваюць спартыўныя секцыі і розныя гурткі, хочуць займацца творчасцю, таму пытанне аб бясплатным праездзе навучэнцаў не знята з парадку дня ў вобласці", - падкрэсліў кіраўнік аблвыканкама. Паводле яго слоў, гэтае пытанне плануецца разгледзець на адной з сесій абласнога Савета дэпутатаў. "Дзяцей неабходна падтрымаць", - перакананы Аляксандр Косінец.-0-