У Віцебскай вобласці ўпершыню скралі "Хамэр"

10 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Як толькі кампанія General Motors абвясціла аб пачатку працэдуры ліквідацыі брэнда Hummer, у Віцебскай вобласці адразу ж выкралі "Хаммер". Здарэнне адбылося ў Полацкім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік Полацкага РАУС Віктар Вараб'ёў. З заявай у міліцыю звярнуўся жыхар Полацкага раёна, які па даверанасці кіраваў дарагім поўнапрывадным аўтамабілем. Паводле яго слоў, ён пакінуў аўтамабіль, абсталяваны сігналізацыяй, на некалькі дзён (у канцы лютага - пачатку сакавіка) каля свайго дома, а сам з'ехаў. Уладальніцай машыны з'яўляецца жыхарка Масквы. Па гэтым факце сёння, 10 сакавіка, узбуджана крымінальная справа па частцы 4-й артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Краўнеж у асабліва буйным памеры". Верагодна, да пошуку "Хаммера" колеру залацісты металік 2005 года выпуску падключацца калегі беларускіх міліцыянераў з памежных раёнаў Расійскай Федэрацыі. На ўліку ў ДАІ ў Віцебскай вобласці стаіць 8 "Хаммераў". Паводле даных аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскай вобласці, з пачатку бягучага года ў вобласці выкрадзена і згонна 34 аўтамабілі, знойдзены 31. У 2009 годзе выкрадзена і згонна было 237 аўтамабіляў, 182 знойдзена. "Хаммер" у спісах выкрадзеных з'явіўся ўпершыню.-0-