У Віцебскай вобласці ўводзіцца забарона на наведванне лясоў з 23 жніўня
- У сувязі са значным павышэннем тэмпературы і адсутнасцю ападкаў назіраецца рост комплекснага паказчыка гарымасці і як вынік 4 клас пажарнай небяспекі ў лясах, таму з заўтрашняга дня ўводзіцца забарона на наведванне лясоў па ўсёй Віцебскай вобласці, – растлумачыў начальнік аддзела аховы, абароны лесу, палявання і паляўнічай гаспадаркі Віцебскага ДВАЛЛГ Уладзімір Конькаў – Забарона будзе знята, калі на тэрыторыі вобласці пройдуць багатыя ападкі і тэмпература паветра зменшыцца.

Аператыўна адсачыць сітуацыю можна на сайце Мінлясгаса з дапамогай інтэрактыўнай карты. Пры выяўленні ўзгарання неабходна паведаміць пра гэта ў мясцовы лясгас або лясніцтва.
"Віцебскія весці"