У Віцебскай вобласці выберуць лепшую аграсядзібу 2014 года

В Витебской области выберут лучшую агроэкоусадьбу 2014 года
У конкурсе могуць прыняць удзел суб'екты аграэкатурызму: фізічныя асобы, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах і вядуць асабістую падсобную гаспадарку, а таксама сельскагаспадарчыя арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.

Конкурс ”Лепшая аграсядзіба 2014 года Віцебскай вобласці“

Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам сумесна з ААТ ”Белаграпрамбанк“ – Віцебскае абласное упраўленне праводзіцца абласны конкурс ”Лепшая аграсядзіба 2014 года Віцебскай вобласці“.

У конкурсе могуць прыняць удзел суб'екты аграэкатурызму: фізічныя асобы, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах і вядуць асабістую падсобную гаспадарку, а таксама сельскагаспадарчыя арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў парадку, вызначаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006 г. № 372 ”Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь“, зарэгістраваныя на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

Конкурс з'яўляецца адкрытым і праводзіцца па пяці намінацыях:

- ”Захаванне беларускіх традыцый“;

- ”Здаровы лад жыцця“;

- ”Гасціннасць“;

- ”Экасядзіба года“;

- ”Лепшы старт“.

Для ўдзелу ў конкурсе суб'ектам аграэкатурызму неабходна прадставіць у аддзелы адукацыі, спорту і турызму гаррайвыканкамаў (па месцы рэгістрацыі) наступныя дакументы:

у тэрмін не пазней 1 кастрычніка 2015 года:

-заяўку для ўдзелу ў конкурсе;

-дакументы, якія пацвярджаюць колькасныя паказчыкі дзейнасці ў сферы аграэкатурызму (інфармацыю аб дагаворах на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, заключаных у справаздачным 2014 годзе, з адзнакай падатковага органа);

-дакументы (матэрыялы), якія дазваляюць вызначыць адпаведнасць удзельніка конкурсу крытэрыям заяўленай намінацыі;

-дыпломы, граматы, падзякі;

-звесткі аб прафесійнай падрыхтоўцы (удзел у семінарах, трэнінгах, стажыроўках па аграэкатурызме і інш.);

-рэкламныя праспекты, каталогі;

-фотаальбомы, якія раскрываюць дзейнасць суб'екта ў сферы аграэкатурызму;

-дакументы, якія пацвярджаюць колькасныя паказчыкі дзейнасці ў сферы аграэкатурызму (інфармацыю аб дагаворах на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, заключаных у справаздачным годзе, з адзнакай падатковага органа);

-іншыя матэрыялы.

Аўтарытэтнае журы на падставе прадстаўленых матэрыялаў вызначыць не больш за тры ўдзельнікі ў кожнай намінацыі конкурсу, адзін з якіх стане пераможцам, а два, што засталіся, – лаўрэатамі.

Пераможцы і лаўрэаты конкурсу будуць узнагароджвацца памятнымі прызамі і дыпломамі. Афіцыйная цырымонія ўзнагароджання будзе праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы з запрашэннем партнёраў конкурсу, прадстаўнікоў СМІ.

Па ўсіх узнікаючых пытаннях звяртацца ва ўпраўленне спорту і турызму аблвыканкама па тэл. 8 (0212) 58 95 13.