У Віцебскай вобласці выяўлена 30 арганізацый, якія выплачвалі зарплату "у канверце"
Падатковыя органы Віцебскай вобласці за студзень-чэрвень 2015 года выявілі 30 суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія выплачваюць заработную плату без адлюстравання ў рэгістрах бухгалтарскага ўліку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці.
Па выніках праверак у бюджэт даналічана больш Br318 млн, у тым ліку Br181,7 млн падаходнага падатку. Акрамя таго, устаноўлена 18 юрыдычных асоб, якімі заработная плата налічвалася, але не выплачвалася.
У дачыненні да 181 кіраўніка, заснавальніка, іх блізкіх сваякоў, а таксама наёмных работнікаў арганізацый, якія выплачваюць заработную плату без адлюстравання ва ўліку альбо ў нязначным памеры, праведзена супастаўленне панесеных выдаткаў атрыманым даходам. У выніку ў 105 з іх устаноўлена перавышэнне выдаткаў, ім трэба будзе даплаціць у бюджэт падаходны падатак у суме Br443,4 млн.
Алена Ціханава