У Віцебскай вобласці за студзень-сакавік на вытворчасці загінулі 5 работнікаў і 18 атрымалі цяжкія траўмы
16 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці ў першым квартале 2010 года на вытворчасці загінулі 5 работнікаў і 18 атрымалі цяжкія траўмы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сяргей Ануфрыеў.
Колькасць выпадкаў гібелі работнікаў на вытворчасці за студзень-сакавік у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на адзін, колькасць выпадкаў траўміравання знізілася на чатыры. У тэрытарыяльным разрэзе такія здарэнні зафіксаваны ў Браслаўскім, Віцебскім, Мёрскім, Аршанскім, Полацкім, Пастаўскім, Ушацкім раёнах, а таксама Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку.
У мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў у першым квартале было праведзена 176 праверак на прадпрыемствах і ў арганізацыях па выкананні заканадаўства аб ахове працы, падчас якіх выдадзена 110 прадпісанняў на ўстараненне 1,2 тыс. выяўленых парушэнняў, накладзена 126 штрафаў, прыпынена эксплуатацыя 1 цэха, 110 машын, станкоў і іншага абсталявання. Па выніках праверак да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 47 службовых асоб, у тым ліку 5 звольнены.-0-