У Віцебскай вобласці за неэфектыўную працу па ўцягванні ў абарот дзяржмаёмасці пакараны 15 чыноўнікаў
18 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло – БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці канстатуе неэфектыўную працу гарадскіх і раённых выканкамаў па ўцягванні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў КДК вобласці.
КДК Віцебскай вобласці ў адпаведнасці з планам сумеснай работы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі і Камітэта дзяржаўнага кантролю ў 2010 годзе правёў маштабную праверку выканання гарадскімі і раённымі выканкамамі мерапрыемстваў па ўцягванні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці. Кантрольныя мерапрыемствы праводзіліся ў Наваполацкім і Аршанскім гарвыканкамах, Гарадоцкім, Віцебскім, Талачынскім, Бешанковіцкім, Лёзненскім, Аршанскім, Шумілінскім і Дубровенскім райвыканкамах.
Доля невыкарыстоўваемых аб'ектаў раённай камунальнай уласнасці ў некаторых раёнах застаецца значнай. Напрыклад, у Лёзненскім раёне не выкарыстоўвалася або неэфектыўна выкарыстоўвалася 31,5 тыс. кв. м плошчаў, або 10,7%, у Шумілінскім – 23,7 тыс. кв. м, або 6,3%.
Як лічаць спецыялісты КДК, мясцовыя органы ўлады не забяспечылі поўнае і своечасовае ўключэнне ўсіх аб'ектаў у каляндарныя графікі ўцягвання ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых аб'ектаў на 2008-2010 гады. Нягледзячы на неаднаразовыя карэкціроўкі графікаў, не былі выкананы ўсе запланаваныя мерапрыемствы.
З боку выканкамаў не быў забяспечаны неабходны кантроль за выкананнем рашэнняў аб спісанні невыкарыстоўваемых аб'ектаў і правядзенні балансаўладальнікамі работ па разборцы аб'ектаў, па многіх з іх разборка не праводзілася да двух гадоў. Нягледзячы на ўстаноўленыя абавязковыя штогадовыя інвентарызацыі асноўных сродкаў, неразбураныя аб'екты не выяўляліся і на ўлік не аднаўляліся. Факты працяглай неліквідацыі спісаных аб'ектаў выяўлены ва ўсіх правераных раёнах.
Па выніках праверкі 10 гарадскіх і раённых выканкамаў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 44 вінаватыя, з іх 15 службовых асоб мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, да адміністрацыйнай – 3 службовыя асобы. Аднаўленне на бухгалтарскі ўлік аб'ектаў камунальнай уласнасці на агульную суму Br35,4 млрд.
Калегія КДК унесла мясцовым органам улады абавязковыя для выканання прапановы па павышэнні эфектыўнасці мер па ўцягванні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці. -0-