У Віцебскай вобласці Заходняя Дзвіна размывае берагавую лінію. На месцы працуюць ратавальнікі
У Віцебскім раёне ў выніку падняцця ўзроўню вады ў рацэ Заходняя Дзвіна адбылося размыванне берага. Першы намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Худалееў праінспектаваў сітуацыю ў раёне пасёлка Лужасна. Супрацоўнікі МНС праводзяць маніторынг сітуацыі, якая складваецца, інструктуюць мясцовых жыхароў па дзеяннях ва ўмовах НС. Праводзяцца работы па ўмацаванні берагавой лініі.












" title="" width="820"/>



ВАЖНА!
Рашэннем раённай камісіяй па НС абрушэнне берагавой лініі прызнана надзвычайнай сітуацыяй прыроднага характару. Гэта першая падобная НС, зафіксаваная ў паўночным рэгіёне сёлета. На месцы здарэння, у раёне Лужасна, пабываў Аляксандр Худалееў, першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Ён адзначыў, што ратавальнікамі і зацікаўленымі службамі прымаюцца ўсе неабходныя меры па абароне насельніцтва і тэрыторый ад небяспек, якія нясе паводка:
— Для ліквідацыі праблемы ў Віцебскім раёне задзейнічана каля 17 адзінак тэхнікі, пад кіраўніцтвам старшыні мясцовага райвыканкама працуе раённая камісія па надзвычайных сітуацыях. У дадзены момант пагрозы абрушэння жылых будынкаў няма. Работы працягнуцца да аднаўлення дарогі і стварэння бяспечных умоў для пражывання людзей.
"СБ"