У Віцебскай вобласці запусцілі вытворчасць кукурузных сеялак
"Першая машына - раскідвальнік угнаенняў - выпушчана. Астатнія плануецца вырабіць сумесна з "Бабруйскаграмашам" да вясновай пасяўной кампаніі. Усё гэта робіцца тут, мы бярэм машынакамплекты, і ў нас 30% лакалізацыі. Наша прадпрыемства робіць пэўныя вузлы і збірае гэту машыну пад сваім брэндам і пад сваёй маркай. Сапраўды гэтак жа мы працавалі і па сеялцы кукурузнай з "Лідааграпраммашам", - удакладніў намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Мікалай Караткевіч. Вытворчасць кукурузных сеялак таксама ўжо стартавала.
"Мы сёння гаворым не проста пра беларускую вытворчасць, а пра наладжаную ў нас, у Віцебскай вобласці. Акрамя таго, на прадпрыемствах рэгіёну асвоена вытворчасць касілак, пасяўных і глебаапрацоўчых агрэгатаў, грабель-варошылак, зубавых барон, машын для ўнясення мінеральных угнаенняў. Нашы прадпрыемствы ўпэўнена займаюць сваю нішу і выпускаюць тэхніку для свайго рэгіёну", - падкрэсліў Мікалай Караткевіч.