У Віцебскай вобласці засеялі трэць плошчаў ранніх яравых збожжавых і збожжавых бабовых
Аграрыі самага паўночнага рэгіёну краіны, які па кліматычных умовах традыцыйна пазней уключаецца ў актыўную фазу пасяўной кампаніі, ужо пасеялі каля 40 тысяч гектараў ранніх яравых збожжавых і збожжабабовых культур. Гэта прыкладна траціна ад запланаванага, хоць агульная пасяўная плошча з улікам рапсу і іншых культур тут 317 тысяч гектараў.
Дзмітрый Гапоненка, механізатар.
— Тут быў пасеяны азімы рапс. На жаль, з зімоўкі не выйшаў — цалкам знішчаны маразамі. Прыйшлося хутка прымаць рашэнне і, не зацягваючы час, перасяваць. Добра, што глеба вялікай падрыхтоўкі не патрабавала. На жаль, дзве траціны ўсіх пасеваў гэтай культуры напаткаў аналагічны лёс. У агульнай складанасці загінула звыш 200 гектараў пасеваў.
Што ж, да непрыемных сюрпрызаў аграрыям Віцебшчыны не прывыкаць, на тое яна і зона рызыкоўнага земляробства. Таму заўсёды маецца план Б. Вось і цяпер ёсць шансы замест азімага рапсу атрымаць добры ўраджай яравой пшаніцы.
Альгоўцам сёлеташняй вясной трэба будзе пасеяць звыш 1,1 тысячы збожжавых і збожжабабовых. З улікам загінулага рапсу — больш за 1,3 тысячы.
— На ўчарашні дзень зрабілі каля 250 гектараў, — расказвае кіраўнік. — Нягледзячы на цёплае надвор'е, работы па-ранейшаму вымушаны весці выбарачна. Штодня адсочваем гатоўнасць палёў, але на многія пакуль яшчэ рана запускаць тэхніку.
З надзеяй глядзяць на неба механізатары. Для Дзмітрыя Гапоненкі, які на нашых вачах малюе сеялкай па полі роўненькія мікрапалоскі, гэта пяты сезон.
— Ды мы ў поле выйшлі яшчэ ў канцы сакавіка! — падкрэслівае хлебароб. — Схапілі пару сухіх палёў, а потым дождж пайшоў. Прыйшлося тармазіць… Тыдзень перапынку — знайшлі яшчэ адзін прыдатны ўчастак. Нічога, справімся, бо ў любым выпадку сёлета пасяўная пачалася раней звычайнага, таму ўсё паспеем.
— Звычайны сезон, — маласлоўны суразмоўнік. — Галоўнае — руку трымаць на пульсе. Аграномы штодня абследуюць палі. Як толькі даюць сігнал гатоўнасці — мы туды.
Для Міхаіла Уладзіміравіча пасяўныя работы закончацца не хутка. Пасля збожжавых і зернебабовых пойдуць агародніна — а менавіта ён па моркаве ды бураках у гаспадарцы галоўны.
— Сёлета будзем сеяць прыкладна па дзесяць гектараў морквы і буракоў, каля 15 — капусты, — пералічвае Мікалай Леашко. — Яшчэ ў нас ёсць сартавы ўчастак, дзе выпрабоўваем розныя культуры і сарты. Там ёсць брокалі, агуркі, памідоры, агурковая трава, перцы, гарбузы і нават кавуны. Калі палічыць у цэлым, агародніна зойме больш за 40 гектараў. Вялікая іх частка пойдзе да стала віцяблян, а таксама на закладку для міжсезоння. На 100 гектараў сёлета павялічваем плошчы кукурузы — каб узмоцніць кармавую базу. Пагалоўе — без малога 5 тысяч буйной рагатай жывёлы, у тым ліку амаль 1,4 тысячы кароў.
…Міхаіл Уладзіміравіч спяшаецца і хутка развітваецца. Час не чакае: для яго за пасевам наступіць кормаўборачная кампанія. Бо ў арсенале, замацаваных за механізатарам агрэгатаў, акрамя сеялкі — прэс-падборшчык, раскідвальнік мінеральных угнаенняў, граблі і іншы прычапны інвентар. Адным словам, універсал. На такіх людзях і трымаецца сёння сельская гаспадарка.
— Ці ёсць праблемы з кадрамі, як уплывае блізкасць гаспадаркі да абласнога цэнтра? — цікаўлюся ў кіраўніка.
— Безумоўна, нейкі адток існуе, — не хавае Мікалай Мікалаевіч. — Але сёння і ў нас ёсць перавагі. Напрыклад, годны ўзровень заробку. Штомесячны заробак у сярэднім за год для добрага трактарыста ці даяркі — каля 1,5 тысячы рублёў. У сезон палявых работ яшчэ летась механізатар мог атрымаць 2,5—3 тысячы рублёў у месяц. Так што галоўнае — не лянавацца.
— Па графіку аб'язджаем гаспадаркі раёна, — расказвае Васіль Пятровіч. — Мэта — метадычная дапамога, забеспячэнне кантролю якасці работ і бяспекі працы. Праверка спраўнасці тэхнікі, правільнасці афармлення пуцёвых лістоў, наяўнасць аптэчак, вогнетушыцеляў, сродкаў індывідуальнай абароны, арганізацыя харчавання — пералік падкантрольных нам пытанняў шырокі. Маніторым сітуацыю не толькі на палях, але і ў майстэрнях, месцах захоўвання мінеральных угнаенняў і на іншых аб'ектах. У дадзенай гаспадарцы пакуль парушэнняў не ўстаноўлена, арганізацыя працы — на годным узроўні.
Ілья Новіцкі, Алеся Цыганкова і Васіль Ганчароў, мабільная група Віцебскага райвыканкама па кантролі за палявымі работамі.
Літаральна 10—15 хвілін — і правераныя трактары зноў зрываюцца з месца: трэба лавіць надвор'е, пакуль яно спрыяе аграрыям.
— Сёння ў полі працуюць каля 30 чалавек, — тлумачыць кіраўнік гаспадаркі. — Нараўне з сяўбой актыўна займаемся падрыхтоўкай глебы, уносім арганіку, вядзём ужо другую падкормку азімых культур, баронім шматгадовыя травы.
…Ля мяжы суседняга поля з'яўляецца група моладзі. Гэта студэнты ветэрынарнай акадэміі, якія прыбылі на дапамогу «Альгоўскаму». Юнакі і дзяўчаты займаюцца падборам камянёў з ужо засеяных плошчаў — каб уберагчы ад паломак збожжаўборачныя камбайны, якія праз тры-чатыры месяцы прыйдуць сюды па свежы ўраджай.
— Стаўку, як заўсёды, зноў зрабілі на азімыя, — Мікалай Леашко раскрывае сакрэты хлебаробскай стратэгіі. — Практыка апошніх гадоў паказвае: яны даюць самую добрую ўраджайнасць. Летась, напрыклад, толькі дзякуючы азімым мы выцягнулі 34 цэнтнеры з гектара. А яравыя напалову знішчыла засуха... Так што і мінулай восенню мы ўжо стварылі неплАктыўны старт — цяпер набіраюць сілы амаль 1,3 тысячы гектараў азімых культур. Спадзяюся, у сёлетнім уборачным сезоне яны таксама не падвядуць.
Дзмітрый Гапоненка, механізатар.
На месцы рапсу — пшаніца
…Прыгожае, роўнае поле ля вёскі Белынівічы Віцебскага раёна. Нібыта хтосьці ўручную перабраў кожны комочек — настолькі добра апрацавана зямля. Старшыня прамысловага кааператыва «Альгоўскае» Мікалай Леашко тлумачыць:— Тут быў пасеяны азімы рапс. На жаль, з зімоўкі не выйшаў — цалкам знішчаны маразамі. Прыйшлося хутка прымаць рашэнне і, не зацягваючы час, перасяваць. Добра, што глеба вялікай падрыхтоўкі не патрабавала. На жаль, дзве траціны ўсіх пасеваў гэтай культуры напаткаў аналагічны лёс. У агульнай складанасці загінула звыш 200 гектараў пасеваў.
Што ж, да непрыемных сюрпрызаў аграрыям Віцебшчыны не прывыкаць, на тое яна і зона рызыкоўнага земляробства. Таму заўсёды маецца план Б. Вось і цяпер ёсць шансы замест азімага рапсу атрымаць добры ўраджай яравой пшаніцы.
Альгоўцам сёлеташняй вясной трэба будзе пасеяць звыш 1,1 тысячы збожжавых і збожжабабовых. З улікам загінулага рапсу — больш за 1,3 тысячы.
— На ўчарашні дзень зрабілі каля 250 гектараў, — расказвае кіраўнік. — Нягледзячы на цёплае надвор'е, работы па-ранейшаму вымушаны весці выбарачна. Штодня адсочваем гатоўнасць палёў, але на многія пакуль яшчэ рана запускаць тэхніку.
З надзеяй глядзяць на неба механізатары. Для Дзмітрыя Гапоненкі, які на нашых вачах малюе сеялкай па полі роўненькія мікрапалоскі, гэта пяты сезон.
— Ды мы ў поле выйшлі яшчэ ў канцы сакавіка! — падкрэслівае хлебароб. — Схапілі пару сухіх палёў, а потым дождж пайшоў. Прыйшлося тармазіць… Тыдзень перапынку — знайшлі яшчэ адзін прыдатны ўчастак. Нічога, справімся, бо ў любым выпадку сёлета пасяўная пачалася раней звычайнага, таму ўсё паспеем.
Не хлебам адзіным
Такой жа думкі і калега Дзмітрыя Міхаіл Бараноў, якога старшыня ПК прадстаўляе як аднаго з лепшых механізатараў. Жарт ці не — за плячыма амаль чвэрць стагоддзя хлебаробскай працы!— Звычайны сезон, — маласлоўны суразмоўнік. — Галоўнае — руку трымаць на пульсе. Аграномы штодня абследуюць палі. Як толькі даюць сігнал гатоўнасці — мы туды.
Для Міхаіла Уладзіміравіча пасяўныя работы закончацца не хутка. Пасля збожжавых і зернебабовых пойдуць агародніна — а менавіта ён па моркаве ды бураках у гаспадарцы галоўны.
— Сёлета будзем сеяць прыкладна па дзесяць гектараў морквы і буракоў, каля 15 — капусты, — пералічвае Мікалай Леашко. — Яшчэ ў нас ёсць сартавы ўчастак, дзе выпрабоўваем розныя культуры і сарты. Там ёсць брокалі, агуркі, памідоры, агурковая трава, перцы, гарбузы і нават кавуны. Калі палічыць у цэлым, агародніна зойме больш за 40 гектараў. Вялікая іх частка пойдзе да стала віцяблян, а таксама на закладку для міжсезоння. На 100 гектараў сёлета павялічваем плошчы кукурузы — каб узмоцніць кармавую базу. Пагалоўе — без малога 5 тысяч буйной рагатай жывёлы, у тым ліку амаль 1,4 тысячы кароў.
…Міхаіл Уладзіміравіч спяшаецца і хутка развітваецца. Час не чакае: для яго за пасевам наступіць кормаўборачная кампанія. Бо ў арсенале, замацаваных за механізатарам агрэгатаў, акрамя сеялкі — прэс-падборшчык, раскідвальнік мінеральных угнаенняў, граблі і іншы прычапны інвентар. Адным словам, універсал. На такіх людзях і трымаецца сёння сельская гаспадарка.
— Ці ёсць праблемы з кадрамі, як уплывае блізкасць гаспадаркі да абласнога цэнтра? — цікаўлюся ў кіраўніка.
— Безумоўна, нейкі адток існуе, — не хавае Мікалай Мікалаевіч. — Але сёння і ў нас ёсць перавагі. Напрыклад, годны ўзровень заробку. Штомесячны заробак у сярэднім за год для добрага трактарыста ці даяркі — каля 1,5 тысячы рублёў. У сезон палявых работ яшчэ летась механізатар мог атрымаць 2,5—3 тысячы рублёў у месяц. Так што галоўнае — не лянавацца.
Кантроль — залог якасці і бяспекі
Пакуль мы размаўляем, сеялкі ўжо набліжаюцца да краю поля, робячы апошнія штрыхі. Але хлебаробам давялося яшчэ раз спыніцца, перш чым фінішровать: да нас пад'язджаюць члены раённай мабільнай рабочай групы па кантролі за ходам пасяўной. Каманду спецыялістаў, якія прадстаўляюць розныя службы, узначальвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага райвыканкама Васіль Ганчароў.— Па графіку аб'язджаем гаспадаркі раёна, — расказвае Васіль Пятровіч. — Мэта — метадычная дапамога, забеспячэнне кантролю якасці работ і бяспекі працы. Праверка спраўнасці тэхнікі, правільнасці афармлення пуцёвых лістоў, наяўнасць аптэчак, вогнетушыцеляў, сродкаў індывідуальнай абароны, арганізацыя харчавання — пералік падкантрольных нам пытанняў шырокі. Маніторым сітуацыю не толькі на палях, але і ў майстэрнях, месцах захоўвання мінеральных угнаенняў і на іншых аб'ектах. У дадзенай гаспадарцы пакуль парушэнняў не ўстаноўлена, арганізацыя працы — на годным узроўні.
Літаральна 10—15 хвілін — і правераныя трактары зноў зрываюцца з месца: трэба лавіць надвор'е, пакуль яно спрыяе аграрыям.
— Сёння ў полі працуюць каля 30 чалавек, — тлумачыць кіраўнік гаспадаркі. — Нараўне з сяўбой актыўна займаемся падрыхтоўкай глебы, уносім арганіку, вядзём ужо другую падкормку азімых культур, баронім шматгадовыя травы.
…Ля мяжы суседняга поля з'яўляецца група моладзі. Гэта студэнты ветэрынарнай акадэміі, якія прыбылі на дапамогу «Альгоўскаму». Юнакі і дзяўчаты займаюцца падборам камянёў з ужо засеяных плошчаў — каб уберагчы ад паломак збожжаўборачныя камбайны, якія праз тры-чатыры месяцы прыйдуць сюды па свежы ўраджай.
— Стаўку, як заўсёды, зноў зрабілі на азімыя, — Мікалай Леашко раскрывае сакрэты хлебаробскай стратэгіі. — Практыка апошніх гадоў паказвае: яны даюць самую добрую ўраджайнасць. Летась, напрыклад, толькі дзякуючы азімым мы выцягнулі 34 цэнтнеры з гектара. А яравыя напалову знішчыла засуха... Так што і мінулай восенню мы ўжо стварылі неплАктыўны старт — цяпер набіраюць сілы амаль 1,3 тысячы гектараў азімых культур. Спадзяюся, у сёлетнім уборачным сезоне яны таксама не падвядуць.
Для якаснага правядзення веснавых палявых работ у ААТ «Альгоўскае» ёсць усё неабходнае.Аператыўна вырашаюцца пытанні з угнаеннямі, добры аддачу дае праведзенае ў гаспадарцы маштабнае абнаўленне тэхнічнага парку. Пару месяцаў таму гаспадарка набыла чатыры трактары МТЗ. А калі аналізаваць «абнаўленні» за тры апошнія гады, то базу кааператыва папоўнілі сем трактароў, а яшчэ — новыя прычэпы, раскідвальнікі, граблі, большгрузны МАЗ. Новая тэхніка плюс вопытныя кадры — гэта і ёсць падмурак добрых ураджаяў і высокіх надояў.