У Віцебскай вобласці завяршаецца трапаленне лёну

Аграрыі Віцебскай вобласці маюць намер завяршыць трапа́нне лёну на працягу аднаго-двух дзён, паведамілі ў аб'яднанні "Вітоблленпрам".

Усяго ў самым паўночным рэгіёне краіны сёлета было пасеяна 15 тыс. га гэтай культуры ў Бешанковіцкім, Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Докшыцкім, Дубровенскім, Лёзненскім, Мёрскім, Аршанскім, Пастаўскім і Талачынскім раёнах. Каля 10% пасеваў (амаль 1,5 тыс. га) загінула ў вяснова-летні перыяд з-за засухі. У цяперашні час на асноўнай плошчы, якая падлягае ўборцы, завершана трапа́нне лёну (невялікія ўчасткі засталіся ў Пастаўскім, Бешанковіцкім і Мёрскім раёнах), працаўнікі вёскі паўсюдна актыўна прыступаюць да нарыхтоўкі сыравіны.

Усяго на раніцу 3 верасня ў вобласці ўзнята 5,9 тыс. га лёну, або 44% плошчаў. Нарыхтавана 14,5 тыс. т льнотрасты з сярэдняй ураджайнасцю 32 ц/га і сярэднім паказчыкам якасці 0,87. У лідарах па ўраджайнасці сёлета Дубровенскі льнозавод, работнікі якога збіраюць на палях прадпрыемства больш за 40 ц/га льнотрасты. Тут жа склаўся і самы высокі паказчык якасці нарыхтоўваемай сыравіны: сярэдні нумар льнотрасты складае 1,03.

У цэлым на дадзены момант сітуацыя па нарыхтоўцы льнотрасты складваецца спрыяльна, тэмпы ўборкі культуры перавышаюць леташнія. Цалкам завяршыць гэты від сельгасработ у рэгіёне плануюць да канца верасня.

БЕЛТА. Фота з адкрытых крыніц.