У Віцебскай вобласці завяршаецца выплата матэрыяльнай дапамогі да 70-годдзя Перамогі

В Витебской области завершается выплата материальной помощи к 70-летию Победы

У Віцебскай вобласці завяршаецца выплата матэрыяльнай дапамогі да 70-годдзя Перамогі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

Матэрыяльную дапамогу ўжо выплацілі больш за 8,2 тыс. чалавек. Грошы не атрымалі толькі восем чалавек, якія выехалі за межы Беларусі. Месца знаходжання кожнага вядома, і пытанні атрымання імі або іх афіцыйнымі прадстаўнікамі матэрыяльнай дапамогі будуць вырашаны ў бліжэйшы час, запэўнілі спецыялісты.

У адпаведнасці з указам №126 "Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі" ў сувязі з юбілеем Перамогі агульная сума выплат у рэгіёне складзе больш за Br35,1 млрд. Грошы выдаюцца грамадзянам па месцы атрымання пенсій.

У камітэце падкрэслілі, што на працягу мая-чэрвеня бягучага года ўсе паслугі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні, будуць аказвацца бясплатна. Акрамя таго, усе без выключэння ветэраны, якія пражываюць у вобласці, з мая па ліпень змогуць атрымаць бясплатна аднаразовую сацыяльную паслугу - гэта можа быць уборка дома, навядзенне парадку на прысядзібным участку, прадастаўленне транспарту для наведвання памятных месцаў і месцаў пахавання сваякоў і г.д.

У майскія дні ўшанаванне ветэранаў з уручэннем падарункаў правядуць прадпрыемствы і арганізацыі. У гонар юбілею Вялікай Перамогі ў рэгіёне плануецца правесці дабрачынныя акцыі, да якіх далучацца аб'екты гандлю і бытавога абслугоўвання, транспарту і сувязі і інш.

У мінулым годзе аднаразовую матэрыяльную дапамогу да 70-годдзя вызвалення Беларусі атрымалі каля 10 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці, агульная сума дзяржаўнай падтрымкі склала больш за Br43 млрд.

Алена Ціханава