У Віцебскай вобласці завяршыўся ацяпляльны сезон
Паэтапнае адключэнне цяпла пачнецца з жылога фонду, адміністрацыйных і вытворчых будынкаў, дзіцячых садкоў і школ, за выключэннем медустаноў, бальніц, дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў, аддзяленняў кругласутачнага знаходжання для адзінокіх пажылых людзей пры ТЦСАН.
Рашэнне абласной рабочай групы абумоўлена ўсталяванай устойлівай станоўчай тэмпературай паветра і спрыяльным прагнозам надвор'я на бліжэйшыя дні. Далей адпаведныя распараджэнні будуць прымацца на месцах у гарадах і раёнах рэгіёна з улікам мясцовых умоў і фактычнай знешняй тэмпературы паветра. Пры яе паніжэнні цеплакрыніцы будуць пераведзены ў рэжым пратаплавання.
Цяперашні ацяпляльны сезон стартаваў у Віцебскай вобласці з 23 верасня і прайшоў спакойна, без зрываў або аварыйных адключэнняў. Цяпер работнікі сістэмы ЖКГ пачынаюць падрыхтоўку да новага міжсезоннага перыяду. У вобласці трэба замяніць 65 км цепласетак, нарыхтаваць 400 тыс. шчыльных куб.м шчэпкі і дроў. Запланаваны перавод пяці цеплакрыніц на мясцовыя віды паліва (у Віцебску, Аршанскім, Шумілінскім, Браслаўскім і Верхнядзвінскім раёнах) і іншыя работы, звязаныя з правядзеннем гідраўлічных выпрабаванняў цеплавых сетак, наладкай прыбораў рэгулявання і г.д.