У Віцебскай абласной бібліятэцы адкрыецца электронны рэсурс «Афганістан. Без права на забыццё»

Рэсурс уяўляе сабой камбінаваную базу даных і з'яўляецца вынікам рэалізацыі сумеснай праекта ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», Віцебскага гарадскога музея воінаў-інтэрнацыяналістаў.

15 лютага на сайце ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» будзе актываваны электронны рэсурс «Афганістан. Без права на забыццё», створаны да 25-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана і прысвечаны воінам-інтэрнацыяналістам Віцебшчыны.

Рэсурс уяўляе сабой камбінаваную базу даных і з'яўляецца вынікам рэалізацыі сумеснай праекта ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», Віцебскага гарадскога музея воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Пры падрыхтоўцы базы даных выкарыстаны поўнатекставыя матэрыялы, фотадакументы з фондаў удзельнікаў праекта, а таксама асабістых архіваў воінаў-афганцаў. Персаніфікаваныя звесткі пра воінаў-афганцаў прадастаўлены раённымі ваеннымі камісарыятамі Віцебскай вобласці і Віцебскім аб'яднаным гарадскім ваенным камісарыятам.

Электронны рэсурс «Афганістан. Без права на забыццё» будзе абнаўляцца па меры паступлення новай інфармацыі пра падзеі і ўдзельнікаў афганскай вайны. Запрашаем усіх зацікаўленых асоб да супрацоўніцтва па ўдакладненні звестак і далейшым напаўненні базы даных.

Афіцыйная прэзентацыя рэсурсу «Афганістан. Без права на забыццё» адбудзецца 20 лютага а 14.00 у ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна». Уваход вольны.