У Віцебскай абласной філармоніі пройдзе канцэрт фартэпіяннай музыкі Pianofest

В Витебской областной филармонии пройдет концерт фортепианной музыки Pianofest
8 лютага а 16.00 у Віцебскай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт фартэпіяннай музыкі Pianofest. Аляксандр Палякоў (Беларусь), Анастасія Таран (Расія).

8 лютага а 16.00 у Віцебскай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт фартэпіяннай музыкі Pianofest. Аляксандр Палякоў (Беларусь), Анастасія Таран (Расія)

Аляксандр Палякоў – ураджэнец Оршы – атрымаўшы першапачатковую музычную адукацыю ў музычнай школе роднага горада, у 1995 годзе паступіў у Рэспубліканскі музычны каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас І.І.Бартошэвіч). У 2003-2008 гг. займаўся ў БДAМ у класе заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь прафесара Ю.Н. Гільдзюка. З 2008 г. – саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Сольныя канцэрты А.Палякова праходзілі ў гарадах Беларусі, Расіі, Эстоніі, Францыі. Музыкант неаднаразова выступаў з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркeстрам Рэспублікі Беларусь і Сімфанічным аркeстрам Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь у зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Піаніст стаў лаўрэатам шэрагу конкурсаў: ён удастоены Залатога медаля і I прэміі I Маладзёжных Дэльдфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц СНД (Расія, Бранск, 2002), II прэміі Міжнароднага конкурсу маладых піяністаў (Расія, Тальяці). А.Палякоў прымаў удзел у фестывалях: «Мінская вясна» (Мінск, Беларусь), «Р.Шуман і яго сябры» (Золінген, Германія), Дні культуры Мінска ў Маскве, «Дыялогі» (фестываль сучаснай музыкі, Мінск), «Extra Piano Festival» (Францыя) і інш. Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Выдатная таленавітая маладая выканаўца-піяністка, госця з Расіі Анастасія Таран – уладальніца васьмі першых прэмій на розных міжнародных конкурсах піяністаў у Ізраілі, Грэцыі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі і Расіі. Неаднаразова выступала з сімфанічнымі аркестрамі Расіі і Фінляндыі. Яе канцэрты праходзілі ў многіх гарадах Расіі, Фінляндыі, Швецыі. Стыпендыят апекунскага савета пры Адміністрацыі горада Растоў-на-Доне, стыпендыят Губернатара Растоўскай вобласці. З'яўляецца стыпендыятам фонду Каўко Сар'юнена, Фінляндыя. У 2007 годзе ў Фінляндыі выйшла кніга "Anastasia! Pienisuuri Pianisti" пра юнае дараванне – Анастасію Таран, аўтар – Пяйві Туомі-Нікула, выдавецтва "Minerva".

У праграме: А.Скрабін, М.Мусаргскі, С.Рахманінаў