У Віцебскай абласной філармоніі пройдзе канцэрт камернай музыкі

В Витебской областной филармонии пройдет концерт камерной музыки

22 лютага а 16.00 у Віцебскай абласной філармоніі пройдзе канцэрт камернай музыкі.

Лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага Фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.

Канстанцін Зелянін – віяланчэль (Беларусь-Аўстрыя)

Лаўрэат міжнародных конкурсаў

Ірына Неўская – фартэпіяна (Беларусь)

Уладальніца медаля Францыска Скарыны, лаўрэат міжнародных конкурсаў

Ксенія Пагарэлая – орган (Беларусь)

Канстанцін Зелянін (віяланчэль) музычную адукацыю атрымаў у Мінскай музычнай гімназіі-каледжы пры кансерваторыі (клас Е. Фешчанкі). У 2007 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класе віяланчэлі Народнай артысткі праф. Н.Шахоўскай, у 2008 г. – магістратуру (клас праф. У.Перліна). У цяперашні час павышае майстэрства ў Венскім інстытуце мастацтваў. Лаўрэат міжнародных конкурсаў у Кіеве (2002), Кішынёве (2003), Мінску (2003, 2007), Латвіі (2004), Аўстрыі (2010), стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Ірына Неўская (фартэпіяна) – дыпламант міжнародных конкурсаў, дацэнт кафедры камернага ансамбля Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Ксенія Пагарэлая – адзіная ў Беларусі жанчына-арганістка, салістка канцэртнай залы Сафійскага сабора горада Полацка і “Жанчына года Віцебшчыны” (2003). У мінулым годзе за значны ўклад у развіццё духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа атрымала медаль Францыска Скарыны. Лаўрэат Міжнароднага фестывалю-конкурсу духоўнай музыкі «Магутны Божа» (Беларусь, Магілёў).

Скончыла Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю ім. П.І. Чайкоўскага па класе фартэпіяна (прафесар М.А. Фёдарава) і па класе аргана (прафесар Л.І. Ройзман) у 1983 годзе. Удзельнічала ў майстар-класах В.Зерэра, Ю.Гембальскага, Э.Коймана, І.Труммера, К. ван Кутэна. Пасля заканчэння навучання з'яўлялася выкладчыкам кафедры спецыяльнага фартэпіяна ў Далёкаўсходнім інстытуце мастацтваў (Расія, Уладзівасток). З 1987 года з'яўляецца салісткай канцэртнай залы «Сафійскі сабор».

Ксенія Пагарэлая – арганізатар адзінага ў Беларусі Міжнароднага фестывалю арганной музыкі

«Званы Сафіі» ў Полацку, які праводзіцца з 1996 года, а таксама адзін з арганізатараў і член журы Міжнароднага юнацкага арганного конкурсу «Гатчына – Полацк». Арганістка прымае ўдзел у міжнародных арганных фестывалях у Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Расіі і Беларусі, гастралюе таксама ў Польшчы, Украіне, Францыі.

У праграме: А.Вівальдзі. Саната для аргана і віяланчэлі; Р.Шуман. Канцэрт для віяланчэлі ор.129