У Віцебскай абласной філармоніі пройдзе канцэрт актатэта балалаек “Віцебскія віртуозы”

В Витебской областной филармонии пройдет концерт октета балалаек “Витебские виртуозы”
29 красавіка а 18.30 у Віцебскай абласной філармоніі пройдзе канцэрт лаўрэата міжнародных конкурсаў і фестываляў актаэта балалаек «ВІЦЕБСКІЯ ВІРТУОЗЫ» пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары ШАФРАНОВАЙ. 29 красавіка а 18.30 у Віцебскай абласной філармоніі пройдзе канцэрт лаўрэата міжнародных конкурсаў і фестываляў актаэта балалаек «ВІЦЕБСКІЯ ВІРТУОЗЫ» пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары ШАФРАНОВАЙ.

У праграме прымаюць удзел салісты філармоніі Уладзіслаў Міцэнко (скрыпка), Сяргей Белавусаў (барытон).

Актаэт балалаек “Віцебскія віртуозы” больш за 40 гадоў працуе пад кіраўніцтвам нязменнай кіраўніцы заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Аляксандраўны Шафрановай. Ансамбль папулярызуе нацыянальную культурную спадчыну, пастаянна ўдасканальваючы прафесійнае майстэрства, імкнучыся да аркестравага гучання.

У праграме – творы розных жанраў і стыляў, ад апрацовак народных песень да сучасных кампазіцый. Важнай, значнай часткай праграмы стануць творы, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Акрамя гэтага, калектыў працягвае свой творчы эксперымент і парадуе слухачоў выкананнем джазавых твораў з салістам філармоніі Уладзіславам Міцэнко (скрыпка). Музыканты выканаюць небывалы па тэхнічных і выразных магчымасцях твор

«Цыганскія напевы» П.Сарасатэ. Зноў трапяткая скрыпка ў чулым ансамблі актаэта пацвердзіць дарэчнасць, пераканальнасць і прыгажосць тэмбравага спалучэння класічнага інструмента з рускімі народнымі.

У праграме: В.Кацельнікаў, Е.Магаліф, А.Цыганкоў, П.Сарасатэ і інш.

Кошт білета: 40 000 – 60 000 руб.; 20 000 руб. (для навучэнцаў і студэнтаў)