У Віцебскай абласной філармоніі пройдзе канцэрт арганнай музыкі

В Витебской областной филармонии пройдет концерт органной музыки

Канцэрт арганнай музыкі пройдзе ў Віцебскай абласной філармоніі 31 студзеня а 16.00.

Арганны абанемент «Glatter - G?tz» запрашае…

«

ПА-СЛЕ БАХА…»

Ігар АЛОВНІКАЎ (Беларусь)

Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Арганіст, піяніст, педагог, кампазітар. Музычную адукацыю атрымаў у ССМШ пры Беларускай кансерваторыі (клас праф. Я. Флізра і клас аргана праф. Л. Ройзмана), а таксама ў аспірантуры Маскоўскай кансерваторыі (клас праф. М. Васкрэсенскага).

З поспехам гастралюе. З'яўляецца аўтарам шэрагу арганнных і фартэпіянных транскрыпцый твораў Баха, Брамса, Рахманінава, Чайкоўскага, балетнай і аркестравай музыкі беларускіх кампазітараў. Вядзе вялікую музычна-асветніцкую працу. Больш за дваццаць пяць гадоў займаецца педагагічнай дзейнасцю. Сярод яго вучняў – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў. З 1996 года віцэ-прэзідэнт Беларускай асацыяцыі педагогаў фартэпіяна. Праводзіць майстар – класы для маладых выканаўцаў з розных краін свету.

У праграме: І. С. Бах Фантазія і фуга до мінор

В. А. Моцарт Анданте Фа мажор для механічнага аргана

Й. Брамс Дзве хоральныя прэлюдыі сач. 122

Ф. Шапэн Фуга ля мінор

С. Франк Прэлюдыя, фуга і варыяцыя

Л. Бёльман Такаты з Гатычнай сюіты

Кошт білета: 40 000-60 000 руб.; 20 000 руб. (для навучэнцаў і студэнтаў)