У Віцебскай абласной філармоніі пройдзе канцэрт Уладзіслава Міцкевіча

В витебской областной филармонии пройдет концерт Владислава Миценко
«Аўстрыйская скрыпічная восень» – пад такой назвай у абласной філармоніі 28 лістапада пройдзе канцэрт камернай музыкі ў выкананні скрыпача Уладзіслава Міцкевіча.

«

Аўстрыйская скрыпічная восень» – пад такой назвай у абласной філармоніі 28 лістапада пройдзе канцэрт камернай музыкі ў выкананні скрыпача Уладзіслава Міцкевіча.

Уладзіслаў – выпускнік музычных вучэльняў ім. Гнесіных (Масква) і віцебскай ім. І. Салерцінскага, лаўрэат міжнароднага конкурсу імя М. Лысенкі, саліст-інструменталіст філармоніі.

Яго адрознівае добрая скрыпічная школа, эмацыйнасць выканання. У мінулым сезоне Уладзіслаў Міцкевіч парадаваў слухачоў двума сольнымі канцэртамі, паказаў сябе як спелы інтэрпрэтатар скрыпічнай класікі. У новай праграме прагучыць выдатная музыка аўстрыйскіх кампазітараў XVIII-XX стагоддзяў: Моцарта, Крэйслера, Корнгольда.

Таццяна Сцяпанская,"Віцебскія весці"