У Віцебскай абласной філармоніі пройдзе музычна-пазнавальная праграма «Музычная скрыначка»
16 лютага а 11.00 у Зале філармоніі пройдзе Музычна-пазнавальная праграма для дзяцей «Музычная скрыначка». У чароўнай скрыначцы схаваны цікаўныя веды пра музыку і музычныя жанры – песня і калыханка, полька і паланез, тарантэла – і яшчэ шмат цікавага. Маркіза Рэпрыза, Графіня Мелодыя і граф Скрыпічны ключ абсалютна несур'ёзна раскажуць дзецям пра сур'ёзнае – класічную музыку.
Выканаўцы – Леанід Кожарскі, Алена Гракова, канцэртмайстар і вядучая – Таццяна Шахрай.
Для дзяцей прагучаць творы малых форм В.Моцарта, І.Гайдна, Э.Грыга, Дж.Расіні, М.Агінскага.